Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.01.2020

"СВЯТКУЕМ КАЛЯДКІ"

Звычай "клікаць Каляду" вядомы па ўсёй Беларусі: пад вокнамі кожнага дома спяваліся калядкі з пажаданнямі гаспадарчага дабрабыту ў будучым земляробчым годзе; славіліся гаспадары, якія ў адказ адорвалі калядуючых — пернікамі, пірагамі, прысмакамі, дробнымі грошыкамі.

Традыцыя правядзення беларускіх народных святаў у нашай дашкольнай установе існуе даўно.

Музычная зала дзіцячага саду па-ранейшаму ў навагодняй мішуры. У чацверг 16 студзеня ў дзіцячым садзе № 1 г. Чэрыкава прайшлі Калядкі. Арганізавалі і правялі гэтае мерапрыемства музычны кіраўнік Халаева К. А. сумесна з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Хацкалевай С. В. і памочнікам выхавацеля Бурсавай І. А. Дашкольнікі былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Педагогі перадалі атмасферу Каляд: урачыстасць, атрыбутыка (сімволіка, святочнае ўбранне, традыцыйныя героі), нацыянальныя касцюмы, якія садзейнічалі эмацыйнаму ўспрыманню свята, зрабілі на дзяцей незабыўныя ўражанні.

Добры эмацыйны настрой падарылі "пераапранутыя" дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Свята завяршылася салодкім пачастункам.

Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да беларускай культуры і традыцый.

Музычны кіраўнік

Халаева Карына

Видеоматериалы

  • "Огород на подоконнике"

Разделы сайта