Беларуская мова - нацыянальная мова беларускага народа
Нацыянальнай называецца мова, якая з'яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Нацыянальная мова - катэгорыя гістарычыая: яна складваецца ў перыяд пераўтварэння народнасці ў нацыю, таму што нацыя як гістарычная супольнасць акрамя агульнай тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу характарызуецца і агульнасцю мовы. Мова - найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі, і агульнасць мовы з'яўляецца важнай умовай экана- мічнай і палітычный канцэнтрацыі жыцця грамадства ў перыяд складвання нацыі.
У склад нацыянальнай мовы ўваходзіць і літаратурная мова, і мясцовыя гаворкі, і прастамоўе, і сацыяльныя дыялекты. Аднак яны не з'яўляюцца раўнапраўнымі. У эпоху фарміравання нацый адбываецца станаўленне адзінай літаратурнай мовы, якая пачынае абслугоўваць усе сферы пісьмовых і вусных зносін і паступова выцясняе астатнія разнавіднасці нацыянальнай мовы. Распаўсюджваецца адзінае вуснае літаратурнае маўленне. Працэс пашырэння літаратурнай мовы асабліва паскараецца ў перыяды інтэнсіўнага сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця нацыі. Павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню, узрастанне ролі сродкаў масавай інфармацыі (перыядычнага друку, радыё, тэлебачання) ствараюць спрыяльныя ўмовы для шырокага распаўсюджання літаратурнай мовы сярод усіх прадстаўнікоў нацыі. Гэта, у сваю чаргу, вядзе да звужэння ролі і функцый мясцовых гаворак і іншых разнавіднасцей нацыянальнай мовы.
Звычайна кожная нацыя атаясамліваецца з адной нацыянальнай мовай, напрыклад, французы - з французскай, шведы - са шведскай, палякі - з польскай, грузіны - з грузінскай, украінцы - з украінскай і г. д. Аднак у сучасным свеце нярэдкія сітуацыі, калі адна нацыя карыстаец- ца некалькімі мовамі. Тыповым прыкладам можа служыць Швейцарыя. Швейцарцы - адна нацыя, аднак карыстаюцца французскай, ня- мецкай, італьянскай і рэтараманскай мовамі. У сучасным Парагваі індзейцы гуарані складаюць больш за 90 /Насельніцтва краіны. Таму мова гуарані мае такі ж высокі прэстыж, як і афіцыйная іспанская мова. Сёння гуарані ў гэтай краіне з'яўляецца нацыянальнай мовай, якая выкарыстоўваецца ў розных сферах грамадскага жыцця [1].
3 другога боку, можна прывесці прыклады, калі адна мова з'яўляецца сродкам зносін некалькіх нацый, напрыклад іспанская ў краінах Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкі. У такіх выпадках фарміруюцца нацыянальныя варыянты той ці іншай мовы: англійская брытанская, англійская амерыканская, англійская аўстралійская і г. д.
Сучасная літаратурная беларуская мова як вышэйшая форма нацыянальнай мовы пачала складвацца ў ХІХ ст. Гэты працэс супаў з перыядам так званага славянскага адраджэння, калі адбывалася інтэнсіўнае фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх літа- ратурных моў. Асаблівасцю складвання мовы беларускай нацыі было тое, што новая беаруская мова амаль не мела традыцый пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай - мовай беларускай народнасці - і складвалася на народнагутарковай аснове.
Упачатку ХХ ст. беларуская мова набыла ўсе правы і функцыі нацыянальнай мовы. Упершыню пасля некалькіх стагоддзяў перарыву яна пачала абслугоўваць усе сферы моўнага жыцця беларускай нацыі. Значнае пашырэнне грамадскіх функцый спрыяла і развіццю самой беларускай нацыянальнай мовы, і ў першую чаргу яе літаратурнай формы. За кароткі час значна ўзбагаціўся слоўнікавы запас, развіліся функцыянальныя стылі, удасканаліўся граматычны лад, замацаваліся літаратурныя нормы, была створана навуко- вая тэрміналогія.
На сучасным этапе беларуская нацыянальная мова паспяхова выконвае свае функцыі ў розных сферах зносін паміж людзьмі, на ёй ствараецца разнастайная мастацкая літаратура, выдаюцца газеты і часопісы, друкуюцца навуковыя працы, яна гучыць па радыё і на тэлебачанні, што з'яўляецца сведчаннем высокага ўзроўню яе развіцця.
раскрыть »