Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.01.18

Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі

«Прыйшлі Калядкі- пячы бліны ды ладкі».

 

З пакон вякоў, так водзіцца на Беларускай зямлі, людзі на каляды ходзяць адзін да аднаго ў госці. Спяваюць песні, водзяць карагоды, жартуюць.

На працягу шмат гадоў педагагічны калектыў дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Яслі — сад № 1 г. Чэрыкава» працуе над вырашэннем

задач, накіраваных на  праблемы выхавання ў дзяцей нацыянальнай

самасвядомасцi, нацыянальнай годнасцi  i патрыятызму.  У нашай установе мы далучаем дзяцей да беларускай культуры сродкамi беларускага фальклору.

          Так, у 12 студзеня  ў старэйшай групе №2  пад кіраўніцтвам выхавальніка Смазновай Валянціны Іванаўны і музычннага  кіраўніка Халаевай Карыны  Аляксандраўны, адбылося свята «Калядкi». Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, славячы гаспадыньку. Прывялi калядоўшчыкi з сабою Казу i Мядзведзя. У заключэнневыконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі. Вяселыя гульнi i танцы  не пакiнулi абыякавымi нiкога.  Наша свята не толькi аб’яднала дзяцей i дарослых, але i паказала: беларускi народ можа  не толькi добра працаваць, але i весела адпачываць.

          «Гора  горкага  не знайце, добра працуйце, дзяцей гадуйце, моцна кахайце, на гэтым бывайце!»-  пажадалі на развітанне Калядоўшчыкі.

 

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Валянціна Кадзеля.

Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта