Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прадмет дзейнасці, задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі

Прадмет дзейнасці, задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі

У адпаведнасці з пунктам 4 пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2022 г. № 230 «аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі" прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.

У адпаведнасці з пунктам 5 пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2022 г. № 230 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі"асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:

  • ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
  • забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
  • фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
  • падрыхтоўка да працягу адукацыі;
  • аздараўленьне.

У адпаведнасці з пунктам 6 пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2022 г. № 230 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі" асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

  • навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
  • засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
  • атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
  • фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
  • фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
  • далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
  • развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відах дзейнасці і творчасці;
  • выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
  • забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
  • забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.

Раздзелы сайта