Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.12.22

Цуды пад Новы год

Цуды пад Новы год.

     Новы год-яркі, загадкавы, непаўторны, шумны, дзіўнае свята для дзяцей. Свята казачных цудаў і чараўніцтва з падарункамі, сюрпрызамі і выкананнямі жаданняў. Кожны год у канцы снежня нашы выхаванцы наведваюць Магілёўскі абласны тэатр лялек, у Тэатры лялек ужо ўсё "дыхае" навагоднім настроем.

     Выхаванцы паглядзелі не толькі казку: «чароўны пэндзаль», але і «акунуліся» ў святочную, дружалюбную атмасферу. Наведалі пазнавальна-гульнявую праграму з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і казачных герояў. Падчас мерапрыемства было шмат усмешак і смеху, усе ўдзельнікі навагодняга мерапрыемства атрымалі масу станоўчых уражанняў і эмоцый.

     У завяршэнне свята Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі ўсіх з надыходзячым Новым годам і пажадалі шмат радасці і шчасця ў доме, усіх зямных выгод, вялікага поспеху, дастатку і хвацкага здароўя.
Атмасфера радасці, весялосці і сяброўскіх зносін панавала ў Тэатры лялек на працягу ўсяго прадстаўлення, а гэта значыць, што сустрэча Новага года адбылася, і свята атрымалася!

Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта