Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.10.23

Сагрэцца і не згарэць

Час ад прыходу халадоў да ўключэння ацяплення - гарачая пара для ратавальнікаў. Ацяпляльныя прыборы, якія прыносяць у дом цяпло і ўтульнасць, пры няправільным выкарыстанні могуць гэты самы дом і адабраць.

Як карыстацца абагравальнікам, каб ён не стаў прычынай пажару?

1. Уважліва вывучыць інструкцыю і галоўнае - не парушаць патрабаванняў, там прапісаных. Напрыклад, калі тэрмін эксплуатацыі выйшаў - выкарыстоўваць прыбор нельга.

2. Пазбягаць перагрузкі на электрасетку пры ўключэння адразу некалькіх магутных спажыўцоў энергіі (асабліва гэта тычыцца інтэрнатаў і шматкватэрных дамоў савецкай пабудовы).

3. Сачыць за спраўнасцю штэкераў і злучэнняў, пры іх паломцы - звяртацца ў сэрвісны цэнтр.

4. Не пакідаць уключанымі электраабагравальнікі на ноч, не выкарыстоўваць іх для сушкі рэчаў.

5. Ўсталёўваць абагравальнік на бяспечнай адлегласці ад фіранак, мэблі і дываноў.

6. Не дазваляйце дзецям гуляць з такімі прыладамі.

Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта