Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.10.23

Дзень бацькі

      Быць добрым бацькам - самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем — такое можа толькі тата.
      У рамках святкавання Дня бацькі ў групах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святу: былі праведзены цікавыя тэматычныя гутаркі, чытанне твораў пра тату, прагляд мультфільмаў, слуханне песень. Кіраўнік фізічнага выхавання сумесна з метадыстамі ФОЦ арганізавалі і правялі для дзяцей забаўку " Мой тата самы лепшы!". Таксама выхаванцы ўсіх груп вырабілі для тат віншавальныя паштоўкі і сувеніры.
      Віншуем усіх тат З Днём бацькі і жадаем ісці па жыцці смела, упэўнена, застаючыся прыкладам для сваіх дзяцей. І хай усе, хто вам дарог, будуць шчаслівыя і, самае галоўнае, здаровыя!

Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта