Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.12.23

Дзіцячая бяспека

У рамках тыдня дзіцячай бяспекі з навучэнцамі ДУА "Дзіцячы сад №1 г.Чэрыкава" праводзяцца гутаркі, забавы, заняткі па правілах дарожнага руху. Дзеці ў даступнай форме спазнаюць правілы бяспечных паводзін на дарозе. Вывучаюць формулу бяспекі, якая заключаецца ў тым, што трэба: прадбачыць бяспеку, пазбягаць яе, пастарацца зрабіць усё, каб нічога дрэннага не здарылася, не палохацца, не губляцца, дзейнічаць рашуча і выразна, дапамагчы любому, хто апынуўся ў цяжкай або небяспечнай сітуацыі, клікаць на дапамогу.

Асноўным правілам на дарозе была, ёсць і застаецца ўважлівасць і асцярожнасць юных пешаходаў. Узімку дзень значна карацей. Пешаходу важна быць прыкметным пры любых умовах. А для гэтага варта насіць на вопратцы святлоадбівальныя элементы, пераходзіць дарогу толькі па пешаходных пераходах. Не спяшацца. Глядзець па баках. Адцягнуцца ад гаджэтаў, навушнікаў, размоў па тэлефоне, зняць капюшон – важна чуць дарогу, бачыць сігналы святлафора. Пешаход, які ідзе праз дарогу, павінен быць сабраным і ўважлівым, чуць і бачыць, што адбываецца побач.

Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта