Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.02.24

Акцыя "Бяспека ў кожны дом" праходзіць у Чэрыкаўскім раёне

З 1 лютага ў краіне стартавала рэспубліканская акцыя " Бяспека ў кожны дом!».

У 2023 годзе ў вобласці адбылося 788 пажараў, якія забралі жыцці 88 чалавек. Пачатак 2024 года прынёс з сабой новыя трагедыі: загінула 16 чалавек, у тым ліку 1 дзіця.

Прычыны надзвычайных сітуацый банальныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём, а наступствы часам незваротныя.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у раёне праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «Бяспека – у кожны дом».

Акцыя складаецца з 2 этапаў. У рамках 1 этапу ратавальнікі праводзяць мерапрыемствы ў домаўладаннях і кватэрах шматдзетных сем'яў і сем'яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Пры наведванні домаўладанняў, у якіх пражываюць шматдзетныя сем'і і сем'і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, ратавальнікі гутараць з бацькамі, а таксама праводзяць інтэрактыў з усімі членамі сям'і аб захаванні правіл бяспекі ў побыце, пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, і небяспекі пакідання дзяцей адных без нагляду. Асаблівае месца ў мерапрыемстве займаюць розныя гульні і віктарыны з уручэннем падарункаў, а таксама прагляд відэафільмаў і мультфільмаў.

У рамках 2 этапу работнікі МНС правядуць мерапрыемствы ў гандлёвых аб'ектах, інтэрнатах прадпрыемстваў і арганізацый, месцах з масавым знаходжаннем людзей. Фармат дынамічны і разнастайны: практычныя заняткі і майстар-класы па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, аказанні першай дапамогі, віктарыны і конкурсы, праца інтэрактыўных тэматычных пляцовак, святочныя канцэрты, спартландыі, марафоны, фотавыставы і многае іншае.

Удзельнічайце ў акцыі, і вы даведаецеся, як зрабіць сваё жыццё бяспечным!

Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта