Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.24

"НАШЫ АБАРОНЦЫ"

 22 і 23 лютага ў дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы прымеркаваныя Дню абаронцы Айчыны. Свята 23 лютага-добрая нагода для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму, датычнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы, фарміравання ў выхаванцаў гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята ўсіх мужчын, якія стаяць на варце нашай Радзімы, свята тат і дзядуляў, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны. Такія мерапрыемствы, праведзеныя з дзецьмі, закладваюць у іх душах зярняткі патрыятызму, пачуцця абавязку перад Радзімай.  На працягу тыдня ва ўсіх узроставых групах праводзіліся розныя мерапрыемствы: чытанне мастацкай літаратуры, гутаркі, сузіраньне ілюстрацый па тэме, адгадваньня загадак аб ваеннай тэхніцы, аб розных родах войскаў, у старэйшай групе прайшоў конкурс «Юны канструктар», дзе хлопцы разам з бацькамі прынялі ўдзел у выраб ваеннай тэхнікі сваімі рукамі. З вялікай цікавасцю выхаванцы з дапамогай сваіх педагогаў выраблялі з рознага матэрыялу падарункі для любімых тат, дзядуляў, старэйшых братоў. Хочацца адзначыць, што выхаванцы старэйшай групы прынялі ўдзел у раённым патрыятычным праекце «памяць патрэбна жывым», дзе прынялі ўдзел у інфармацыйна-паштовым экспрэсе «на варце Радзімы маёй». Выхаванка старэйшай групы адправіла віншавальную паштоўку, зробленую сваімі рукамі свайму стрыечнаму брату, які ў дадзены момант праходзіць тэрміновую службу ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Свята праходзіла весела, дружна. Дзеці праявілі вялікую актыўнасць, удзельнічалі разам з бацькамі ў розных спаборніцтвах, чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, падарылі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі, паказалі якія яны спрытныя, вынослівыя, смелыя. У завяршэнні мерапрыемстваў падарылі сваім татам і дзядулям паштоўкі зробленыя сваімі рукамі.


Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта