Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.03.24

П'янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе!

     Аналіз аварыйнасці сведчыць аб павелічэнні ў перыяды правядзення святочных мерапрыемстваў колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з нецвярозымі ўдзельнікамі дарожнага руху (вадзіцелі, пешаходы і іншыя ўразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху), а таксама здзейсненых па віне асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі. Акрамя таго, аналіз правапрымяняльнай практыкі сведчыць аб тым, што ў бягучым годзе супрацоўнікамі падраздзяленняў ДАІ Рэспублікі задакументавана больш за 1,4 тыс. фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі, з якіх больш чым у 260 фактах такія кіроўцы з'яўляліся ўдзельнікамі дарожна-транспартных здарэнняў, што складае 18% ад усіх задакументаваных фактаў.

      За мінулы перыяд 2024 года на тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрымана 9 вадзіцеляў.

     Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян аб неабходнасці паведамляць па тэлефоне 102 (можна ананімна) аб спробах (фактах) кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо асобамі не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, а таксама знаходжанні на дарозе уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў), якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, альбо якія ствараюць сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, аб перамяшчэнні па дарогах агульнага карыстання ў цёмны, у тым ліку сельскагаспадарчай тэхнікі, без габарытных агнёў і святлоўзроставых элементаў. Тым самым вы можаце выратаваць камусьці жыццё.

     Нагадваем пра адказнасць за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама за кіраванне транспартнымі сродкамі, не маючы права кіравання:

     Арт. 18.15 КаАП Рэспублікі Беларусь

     ч.1. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі да 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра ўключна - цягне накладанне штрафу ў памеры ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

     ч.2. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі звыш 0,8 праміле або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі звыш 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а роўна Адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

     За здзяйсненне парушэнняў, прадугледжаных ч.1, ч.2 арт. 18. 15 КаАП РБ на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні надыходзіць крымінальная адказнасць па частцы 1 арт. 317-1 КК Рэспублікі Беларусь. Пры паўторным на працягу аднаго года здзяйсненні аналагічнага супрацьпраўнага дзеяння прадугледжана канфіскацыя транспартнага сродку незалежна ад права ўласнасці.

     Арт. 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь

     ч.1. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а роўна перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае права кіравання, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь.

     ч.2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.

Начальнік ДАІ Чэрыкаўскага РАУС

падпалкоўнік міліцыі                                                           А. М. Шчамялёў

Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта