Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.03.24

Хатынь-былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі-была знішчана фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.


У дзень трагедыі недалёка ад Хатыні партызанамі была абстраляная аўтакалона фашыстаў і ў выніку нападу забіты нямецкі афіцэр. У адказ карнікі акружылі вёску, сагналі ўсіх жыхароў у хлеў і падпалілі яго, а тых, хто спрабаваў бегчы, расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў.

 

     Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16-ці гадоў. Вёска была разрабавана і спалена дашчэнту.

   

     Карную аперацыю праводзіў 118 паліцэйскі батальён, сфармаваны ў 1942 годзе ў Кіеве з кадравых афіцэраў і чырвонаармейцаў, якія пагадзіліся супрацоўнічаць з акупантамі, а таксама падраздзяленні батальёна СС Дырлевангера. Камандаваў расправай над жыхарамі Хатыні начальнік штаба 118 паліцэйскага батальёна Рыгор Васюра.

     Падчас трагедыі выжылі шэсць чалавек. Траім дзецям: Валодзю і Соне Яскевічам і Сашы Жалабковічу — удалося схавацца ад гітлераўцаў. Засталіся жывыя двое дзяцей з тых, хто знаходзіўся ў хляве: Віктар Жалабковіч і Антон Бараноўскі. Адзіным дарослым сведкам Хатынскай расправы стаў 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі. Сярод загінулых аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі і памёр на руках у бацькі.

     Трагічны лёс Хатыні напаткаў не адну беларускую вёску. Падчас Другой сусветнай вайны было спалена 628 вёсак Беларусі.

     

     У памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі акупантамі, у студзені 1966 года было прынята рашэнне аб стварэнні мемарыяльнага комплексу "Хатынь".

     У сакавіку 1967 года быў абвешчаны конкурс на стварэнне праекта мемарыяла, у якім перамог калектыў архітэктараў: Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін, скульптар — Сяргей Селіханаў.

 

Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта