Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.04.24

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»

     Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 15 красавіка па 1 мая ў Магілёўскай вобласці праходзіць рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам», накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

     Акрамя службы МНС у ёй традыцыйна прымаюць удзел такія ведамствы, як Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Міністэрства энергетыкі.

    Мэта мерапрыемства: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

     У ходзе акцыі работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распівання спіртных напояў, а таксама збору асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, пажылых грамадзян, якія пражываюць з асобамі асацыяльных паводзін, а таксама ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля, выступяць у працоўных калектывах па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі.

     У перыяд правядзення акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў Чэрыкаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефоне 78541 для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

      Далучайцеся і вы да нашай акцыі!

Відэаматэрыялы

  • "Огород на подоконнике"

Раздзелы сайта